Ніва № 48 (3629), 30 лістапада 2025 г.
32 «Абрад на сцэне»Міра ЛУКШААпошняе сёлетняе мерапрыемства — ХХХII Прэзентацыі беларускіх абрадавых калектываў. Усіх аматараў традыцый, звычаяў і абрадаў нашых продкаў сардэчна запрасілі 15 лістапада (субота) у Беласток, 16 лістапада (нядзеля) — у Дубічы-Царкоўныя і ў Бельск-Падляшскі, 21 лістапада (пятніца) у Беласток, 23 лістапада (нядзеля) у Гайнаўку. Ёсць такія, што скажуць, што тая традыцыйная культура, што працягвае Беларускае грамадска-культурнае таварыства ў Польшчы — крыху «лапцюжная, старамодная, невысокага палёту». А і сам старшыня спявае ў старым хоры «Крыніца» і бегае ў вышыванцы. Так? Усе, хто прыкладваецца да яе каля сямідзесяці гадоў на Падляшшы — ратаваў яе і ратуе, працягвае-развівае, падмацоўвае нашу тоеснасць. І не толькі «старыя» ідуць сюды. Ідзе сюды і маладое, і наймалодшае пакаленне тутэйшых беларусаў. Спяваюць, дэкламуюць, ставяць сцэнкі і п’есы. Цэлымі сем’ямі. Цэлымі класамі, дамамі культуры, святліцамі. Дзесяцігоддзі! І няхай кожны свядомы сваіх каранёў таксама прыкладваецца да захавання і развою нашай тут (і не толькі тут) культуры як умее і задумае, і прыцягне да гэтага блізкіх сабе людзей. Радню, суседзяў, не толькі беларусаў. І вось і стары, і малодшы запісвае ў сваім тэлефоне сцэнкі, песні, робіць здымкі — старэйшым дапамаглі авалодаць сучаснай тэхнікай унукі! Вось у Беластоку сабралася паўнюсенькая глядзельная зала сяброў, сямейнікаў, аматараў, суседзяў гледачоў. У асеннія кароткія (...) |