Ніва № 48 (3629), 30 лістапада 2025 г.

Зварот да Дня Герояў

Старшыня Рады Беларускае Народнае Рэспублікі Івонка СУРВІЛЛА

Дарагія мае Суродзічы Беларусы,

У гэтыя дні, 105 гадоў таму, дзесяць тысяч Случчакоў вырашылі, што не дапусьцяць новай навалы з Усходу, што будуць бараніць пад бел-чырвона-белым сьцягам Беларускую Народную Рэспубліку.

Зьвяртаюся да вас сёньня, каб прыпомніць усім нам нашых магчыма наибольшых герояў. Прыпомніць зь вялізарнай удзячнасьцю i сказаць ім, што яны дасюль жывуць у сэрцы кожнага Беларуса, i што мы верым, што зь іхняй дапамогай мы адродзім нашую Бацькаўшчыну, не дазволім ворагам сьцерці яе з паверхні Зямлі.

Дарагія мае Суродзічы, жадаю Вам з глыбіні сэрца дачакацца таго дня, калі мы зноў станем грамадзянамі нашай вольнай дзяржавы, якая зойме свае пачэснае месца між іншымі дэмакратыямі сьвету!

Але для гэтага трэба, каб кожны i кожная з нас усьвядомілі сабе, што лес нашай зямлі ў нашых руках. Не выпадкова стагодзьдзямі мы адчуваем прыналежнасьць да яе. Апошні раз вы паказалі гэта ўжнівені 2020-га году, калі цывілізаваны сьвет пераканаўся, што нават пад ботам дыктатара, вы ведаеце хто вы i верыце ў вашую вольную будучыню.

Гэта было вашае найнавейшае дасягненьне ў гэтым стагодзьдзі, вынікі якога мы бачым да сёньня. Нягледзячы на ўсе намаганьні агрэсіўнага суседа i яго траянскага каня на нашай зямлі, сьвет памятае 20-ты год i ніколі не забудзе тых сотняў тысяч бел-чырвона-белых сьцягоў, якія луналі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF