Ніва № 48 (3629), 30 лістапада 2025 г.

Крок да спынення вайны?

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

На мінулым тыдні палітычная грамадскасць Еўропы была моцна ўзбударажана новай амерыканскай ініцыятывай, а менавіта так званым «мірным планам» з 28 пунктаў, якім адміністрацыя Белага дома прапануе спыніць вайну Расіі і Украіны. Значная частка гэтых пунктаў мае абсалютна дэкларатыўны характар і не напоўнена ніякай канкрэтыкай, частка гучыць прыніжальна для Украіны, асабліва, калі не ўнікаць і не разбірацца ў сутнасці пунктаў. Разбіраць іх тут усе дэталёва няма магчымасці, ды і не варта. Адразу было зразумела, што гэта «чарнавік». Але не проста чарнавы накід. Пры больш грунтоўным аналізе можна было вылучыць версію, што гэта своеасаблівая «прынада» для Расіі. Таму што пры ўсёй знешняй непрымальнасці плана гэтага мірнага замірэння, ён усё роўна на карысць Украіны. Характэрна, што акрамя нашых еўрапейскіх ліберальна-дэмакратычных аналітыкаў, якія нават не чытаючы гэтага плана, адразу пачалі трэсціся ў істэрыках, надзвычай негатыўна ацанілі яго і расійскія «зэт-патрыёты». Гэта найбольш шавіністычная і імперская частка расійскага грамадства, якая досыць вялікая і з меркаваннем якой змушаны лічыцца Крэмль. Таму малаверагодна, што Пуцін пагодзіцца з прапанаваным замірэннем. Гэтыя планы прадугледжваюць зусім не тое, што хацела Масква раней і паводле так званых мінскіх пагадненняў, і паводле так званых стамбульскіх перамоў.

Важна, што план гэты прапанаваны якраз на фоне і пасля вялікага карупцыйнага (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF