Ніва № 48 (3629), 30 лістапада 2025 г.
Урачыстае адкрыццё памятных дошак у МастаўлянахМіхал ІВАНЮК— Каго любіш? — Люблю Беларусь! — То ўзаемна. Роўна шэсць гадоў таму ў Вільні ў капліцы на Старой Росе адбылося ўрачыстае пахаванне Канстанціна Каліноўскага, Зыгмунта Серакоўскага і іх падначаленых. У гэтых цырымоніях прынялі ўдзел найважнейшыя палітычныя дзеячы: прэзідэнты Польшчы — Анджэй Дуда, Літвы — Гітанас Наўседа, першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч і нават тагачасны віцэ-прэм’ер Беларусі Ігар Петрышэнка, а таксама тысячы ўдзельнікаў з Беларусі, Польшчы, Літвы, Латвіі, Украіны і іншых краін. 22 лістапада ў Мастаўлянах было арганізавана значна меншае, але не менш важнае і сімвалічнае мерапрыемства, якое можа стаць падмуркам для месца, якое будзе важным пунктам і адначасова жывым сведчаннем нашай агульнай гісторыі і барацьбы за незалежнасць. Мастаўляны — гэта таксама сімвал для ўсіх беларусаў. Менавіта тут, у цяпер невялікай вёсцы на мяжы дзвюх краін, нарадзіўся чалавек, які з’яўляецца палітычным бацькам беларускага народа. Менавіта тут ён вырас, і менавіта тут сфарміраваліся яго погляды і любоў да беларускага народа і беларускага краю, а таксама спроба/жаданне вызваліць яго ад царскай тыраніі і вярнуць на карту Еўропы і свету. Дзякуючы мясцовай ініцыятыве пад кіраўніцтвам Вольгі Сямашкі былі ўсталяваныя інфармацыйныя шчыты пра былыя маёнткі Каліноўскіх, а таксама мемарыяльная дошка з абрысамі будынкаў (сядзібы і гаспадарчых пабудоў), дзе жыў беларускі (...) |