Ніва № 47 (3628), 23 лістапада 2025 г.

Вернісаж і кірмаш дзіцячых малюнкаў і графікі «Дзеці для дзяцей»

Міхал ІВАНЮК

«Вы прысвячаеце частку свайго таленту, працы і, перш за ўсё, свайго сэрца падтрымцы дзяцей, якія маюць патрэбу ў падтрымцы сёння», — сказала Надзея Салаўёва на адкрыцці выставы тым, хто стварыў твор, але і тым, хто прыйшоў яго паглядзець. Шчырая і бескарыслівая дапамога тым, хто мае патрэбу, а таксама нават крыху дабрыні ад сябе — гэта тое, чаму варта навучыць дзяцей і моладзь быць эмпатычнымі ў дарослым жыцці, і 16 лістапада стала для гэтага добрай нагодай. Беларускі хаб «Новая Зямля/Chill Time» у Беластоку арганізаваў кірмаш дзіцячых і моладзевых работ пад назвай «Дзеці для дзяцей», частка сродкаў з якіх пойдзе на падтрымку сем’яў і дзяцей палітычных зняволеных, адабраных арганізатарамі мерапрыемства.

Адкрыццё, кірмаш і іншыя мерапрыемствы, якія праходзілі ў Беларускім хабе «Новая Зямля», былі падрыхтаваны дзецьмі з дапамогай Надзеі Салаўёвай, арганізатаркі і вядучай прасторы, і Таццяны Савіч, пад кіраўніцтвам якой былі створаны працы дзяцей і падлеткаў, якія ўдзельнічалі ў яе мастацкіх занятках на «Новай Зямлі». Падчас адкрыцця наведвальнікі маглі палюбавацца больш чым пяццюдзесяццю маляўнічымі працамі, створанымі дзецьмі рознага ўзросту, кожная з якіх перадала часцінку дзіцячай фантазіі, цеплыні, шчырасці і чуласці, а таксама смутку, страхаў і блізкіх ім месцаў. Таксама таго, як самыя маленькія ўспрымаюць свет і чым хочуць падзяліцца з намі — сваімі радасцямі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF