Ніва № 47 (3628), 23 лістапада 2025 г.

Рэдкія фотаздымкі Міхася Васілька

Сяргей ЧЫГРЫН

14 лістапада спаўняецца 120 гадоў з дня нараджэння заходнебеларускага паэта, публіцыста і журналіста Міхася Васілька (1905-1960). Сёння ў Беларусі яго рэдка прыгадваюць, а ў тыя далёкія 1930-1950-я гады ён быў вельмі папулярным паэтам у Заходняй Беларусі. Паэт з’яўляўся сябрам Беларускай сялянска-работніцкай грамады, ТБШ, арганізоўваў гурткі ТБШ, вёў культурна-масавую работу, працаваў сакратаром часопіса „Маланка”.

Друкавацца Міхась Васілёк пачаў у 1926 годзе ў віленскіх беларускіх газетах „Народная справа”, „Наша праўда”, часопісе „Маланка”, сябраваў з Валянцінам Таўлаем, Анатолем Іверсам, Максімам Танкам. У Вільні ў 1929 годзе выдаў зборнік вершаў „Шум баравы”, які быў канфіскаваны польскімі ўладамі. А ў 1937 годзе выйшаў яго другі паэтычны зборнік „З сялянскіх ніў”.

Нарадзіўся Міхась Васілёк у вёсцы Баброўня Гродзенскага павета (цяпер Гродзенскі раён) у сям’і лесніка. У час Першай сусветнай вайны выехаў з бацькамі на Паволжа (Расія). Пасля заканчэння ў 1921 годзе школы працаваў на чыгунцы. А ў 1922 годзе вярнуўся на радзіму і ўключыўся ў вызваленчы рух у Заходняй Беларусі.

У 1939 годзе паэт быў мабілізаваны ў польскае войска. Пасля нападзення Германіі на Польшчу 1 верасня 1939 года ў адным з першых баёў ён трапіў у нямецкі палон, адкуль уцёк. Дабраўся да родных мясцін і ўключыўся ў барацьбу з нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Быў сакратаром Скідзельскага (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF