Ніва № 47 (3628), 23 лістапада 2025 г.

Пра «Гвалт» і жыццё (ч.ІІ). Аляксандр Чарнуха пра сваю літаратурну творчасць

Міхал ІВАНЮК

Аляксандр Чарнуха, напэўна, мог бы гадзінамі расказваць пра беларускую музыку, але не хапіла б часу на такую ж захапляльную гісторыю пра гвалт. «Гвалт» — гэта другая кніга журналіста пасля прызнанай крытыкамі «Свінні», якая першапачаткова выйшла на рускай мове, але таксама была перакладзена на беларускую. «Гвалт» — гэта зборнік кароткіх апавяданняў, пераплеценых у адзін эпас. Гэтая кніга пра нас, герояў і зладзеяў, пра тое, што правільна, а што няправільна, пра тое, што мясцовае, а што замежнае. Яна пра нашы слёзы. Пра наша жыццё і нашу смерць. У гэтых дзесяці апавяданнях мастацкая і навукова-папулярная літаратура цесна пераплятаюцца, а фэнтэзі яшчэ больш падкрэслівае сюррэалізм і трагедыю рэальнасці. Гвалт — частка нашай прыроды, яе жахлівы і самы цёмны бок.

Другая частка сустрэчы з Аляксандрам Чарнухам 18 кастрычніка ў Беларускім хабе «Новая Зямля», — гэта ўжо не проста маналог журналіста пра беларускую музыку, вядомую і невядомую, і яе глабальны кантэкст, але і прэзентацыя тэм яго апошніх апавяданняў, чытанне апавядання і дыскусія з сабранай аўдыторыяй, якая, варта падкрэсліць, у вялікай колькасці прыехала ў «Новую Зямлю» на гэтую сустрэчу.

— «Гвалт» адрозніваецца ад маёй першай кнігі «Свінні», якая была сатырычным раманам, заснаваным на падзеях 2020 года, але адлюстравала ўсе гэтыя падзеі праз сатыру і іронію. «Гвалт» — гэта зборнік (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF