Ніва № 47 (3628), 23 лістапада 2025 г.

Спартовыя мажлівасці ў эміграцыі

Уладзімір РАМАНОВІЧ

Пасля падзей 2020 года, калі мы ўсе жылі з надзеяй на перамены і перамогу голасу народа над дыктатурай, шмат беларусаў вымушаны былі выехаць з роднага краю. Краіна згубіла не толькі людзей, але і іх таленты, кампетэнцыі ў працы, культуры і спорце.

Я памятаю, што на стадыёнах ці ў трэнажорнай зале збіраліся яны не толькі як прафесійныя спартсмены, але і для заняткаў на ўмацаванне здароўя. Былі і аматарскія клубы па футболе, валейболе і нават хакеі.

Канечне, з пераездам у «новыя дамы», мы спачатку думаем пра свой кут, адаптацыю і часта знаходзімся ў нейкім кокане, з якога не надта высоўваемся. Але праз нейкі час пачынаем шукаць кропачкі прыцягнення, сваіх землякоў, каб трымацца разам.

Спартовыя гульні беларусаў у замежжы гэта месцы не толькі пакатаць мяч, а нават каб пабачыць сваіх і паціснуць руку.

З лістапада 2025 года ўжо другі сезон у Беластоку пачаў збірацца на міні-футбол аматарскі клуб «Беларускія дзікі». За амаль восем месяцаў аўтар і арганізатар праекта Алесь Ляўчук з маленькай суполкі зрабіў цікавы клуб. На кубак імя Аляксандра Івуліна сярод беларускіх эмігранцкіх каманд летам 2025 года выйшлі ў плэ-йоф. Зараз праект збірае ў свае рады да 30 гульцоў. Сярод удзельнікаў ёсць беларусы, украінцы, палякі і, бывае, гуляюць прадстаўнікі яшчэ іншых нацыянальнасцей.

Са слоў Алеся Ляўчука ў клубе «Беларускія дзікі» адной з ідэй з’яўляецца інтэграцыя ў польскае (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF