Ніва № 47 (3628), 23 лістапада 2025 г.
22 лістапада — урачыстае адкрыццё шыльдаў ля рэштак сядзібнапаркавага ансамбля Каліноўскіх у МастаўлянахВольга СЯМАШКАПрайшло ўжо больш за чатыры гады з таго часу, як у «Ніве» з’явіўся артыкул пра ініцыятыву ўсталявання шыльдаў на месцы сядзібы Каліноўскіх у Мастаўлянах і збор подпісаў за яе рэалізацыю. Шлях быў няпросты. Аказалася, што тэрыторыю былога ансамбля падзяляе мяжа паміж дзвюма гмінамі — Гарадка і Міхалова. І менавіта ў гміне Міхалова, якая валодае неабходным надзелам і вырашыўся лёс шыльдаў: мясцовае самакіраванне пайшло насустрач грамадскай петыцыі, рада прыняла рашэнне прафінансаваць работы, і ў выніку шыльды былі выраблены і ўсталяваны майстэрняй скульптара Януша Талуця, які ўжо спрычыніўся да ўсталявання помніка Каліноўскаму ў цэнтры Мастаўлян. Навуковая дакументацыя па сядзібна-паркавым ансамблі ў Мастаўлянах, падрыхтаваная на аснове карт 1860-1890-х гг. і справаздач Ваяводскага аддзела Службы аховы помнікаў у Беластоку, дазваляе ўпэўнена сцвярджаць, што шыльды ўсталяваны на сапраўдным месцы сядзібы Каліноўскіх. Рашэнне аб месцы ўстаноўкі шыльдаў падтрымана геадэзічнымі вымярэннямі і картаграфічнымі матэрыяламі, што робіць іх размяшчэнне навукова абгрунтаваным і аўтэнтычным. Сама выява сядзібы распрацоўвалася вопытным беларускім архітэктарам і патрабавала асцярожнасці і высілкаў, бо ні малюнкаў, ні фотаздымкаў галоўнага дома не захавалася. Вядома, што сядзіба ў Мастаўлянах уяўляла сабой класічны (...) |