Ніва № 47 (3628), 23 лістапада 2025 г.
Багацце Супрасля — багацце ПадляшшаУршуля ШУБЗДА— Супрасль у рэйтнгу „Best Of The World 2025”— прэстыжным спісе месцаў, якія варта наведаць у наступным годзе, апынуўся ў першай трыццатцы. Рэйтынг падрыхтаваў часопіс „National Geographic”, а месцы вызначалі чытачы. Навуковая канферэнцыя ў Супрасльскай акадэміі, якая прайшла 26 кастрычніка, была нагодай, каб больш даведацца наконт багацця гміны, але і падляшскага праваслаўя. — Не ўсе пра гэта ведаюць, не кожны аб гэтым чуў, таму канферэнцыя мае нам паказаць, як багатая Супрасль, рэгіён, Падляшскае ваяводства і як многа цікавых месцаў вартых наведання. Гэта ідэя нашай канферэнцыі, якая так сплянавана, што маем тэмы пра царкоўныя помнікі, святыя месцы, але і той экалагічны аспект — крынічкі, лясы, якія з’яўляюцца дамінуючай прасторай у Падляшскім ваяводстве. Таму з’явілася такая ідэя, якую рэалізуем супольна з Падляшскім ваяводствам, , — падкрэсліў айцец Яраслаў Юзвік.. Доктар Войцех Пятруха выступіў з дакладам „Formy architektoniczne cerkwi prawosławnych Podlasia powstałych po 1839 roku — zarys problematyki”, у якім даказаў як мяняліся падляшскія цэрквы на працягу стагоддзі. — Samo pojęcie stylu jest bardzo problematyczne, a poza tym on się zmienia. Cerkwie podlaskie bardzo dobrze ilustrują wpływy, czy podleganie tego terenu wpływom, zarówno rosyjskich z natury rzeczy, tutaj historia powszechna ma swoje znaczenie, ale również przynależności do ośrodków, na które (...) |