Ніва № 47 (3628), 23 лістапада 2025 г.

Вершаўчытальня Андрэя СЦЕПАНЮКА (101). Моўная згрызота

Андрэй СЦЕПАНЮК

Час ад часу шкадую, што ў жыцці не вывучыў больш замежных моў. Гэтае сцвярджэнне падказвае, што зусім нейкія вывучыў, але хваліцца няма чым. Бо, гэтая навука закончылася на веданні мовы рускай, а нямецкая, якую вывучаў у ліцэі і ва ўніверсітэце закончылася на добрым вывучэнні слоў „Ich bin heute nicht vorbereitet”, што перакладаецца як „Я сёння не падрыхтаваны”. А так моцна, хацелася б пачытаць на мове арыгінала і Апалінэра, і Рыльке, і Гарсія Лорку, і Байрана і сотні іншых паэтаў і пісьменнікаў, якія аставілі нам свае арыгінальныя думкі. І таму ў „Вершаўчытальні” прапаную вам, даволі часта, творы паэтаў розных нацый, каб прынамсі дзякуючы працы перакладчыкаў, маглі мы разам апынуцця ў краіне ці краінах розных моўных традыцый. Але гэты ўступ вядзе крутой дарогай да аднясення да слоў пісьменніцы, якую згадваў я не так даўно як беларуска-небеларускую лаўрэатку Нобелеўскай прэміі па літаратуры — Святлану Алексіевіч. У інтэрв’ю „El País” нобелеўская лаўрэатка адказала на пытанне, як яна ставіцца да адмовы ад рускай мовы ва Украіне? «Я супраць, але думаю, што гэта часовая з’ява, выкліканая адчаем, а не пастаянная тэндэнцыя. Урэшце, мовы, якія пакінулі пасля сябе каланізатары ў Афрыцы, сталі шляхам да цывілізацыі», — сказала пісьменніца, а я цытую яе словы за „Нашай нівай”. Сваю рэакцыю на словы Алексіевіч аб’явілі ўжо і Стась Карпаў і Сяргей Дубавец (надзвычай цікава і змястоўна на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF