Ніва № 47 (3628), 23 лістапада 2025 г.

«Абязводжванне» мазгоў

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Вада — гэта жыццё. Такую простую, усім вядомую ісціну, мы часта забываем. Арганізм дарослага чалавека на 60 адсоткаў складаецца з вады, у дзяцей гэты працэнт яшчэ большы. Моры і акіяны пакрываюць 71 адсотак паверхні нашай планеты. І ўвогуле ўсё жыццё зарадзілася і выйшла з вады. Чалавек можа некалькі месяцаў пражыць без ежы, але без вады ён пратрымаецца толькі ад трох да дзесяці дзён.

Водныя рэсурсы той ці іншай краіны часам могуць уплываць на пытанне нацыянальнай бяспекі. А брак вады часта прыводзіць народы на мяжу гуманітарнай катастрофы. Часта забяспечанасць вадой наўпрост залежыць ад палітычнага рэжыму дзяржавы і ўмення загаспадарыць, разумна распарадзіцца тымі рэсурсамі, якія адвялі табе Бог і прырода. Апошнія тыдні ў крытычную сітуацыю браку вады трапіла цэлая дзяржава Іран. Вадасховішча Карадж, на якім было завязанае забеспячэнне вадой сталіцы — Тэгерана, амаль цалком перасохла. Надыходзіць мацнейшы водны крызіс у гісторыі дзяржавы, а ваяўнічыя ісламісты заклікаюць жыхароў максімальна эканоміць H2О. Перасыханне вадасховішча адкрыла яшчэ да ўсяго і ранейшыя злачынствы таталітарнага рэжыму — на дне было выяўлена больш сямідзесяці трупаў людзей са звязанымі рукамі і нагамі. Гэта ахвяры палітычных забойстваў. Таталітарныя дзяржавы ўмеюць толькі пераследаваць, душыць пратэсты грамадзян, забіваць людзей. Нешта наладзіць устойліва жыццёвае яны не могуць. Спярша адбываецца «абязводжванне» мазгоў, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF