Ніва № 47 (3628), 23 лістапада 2025 г.

30 гадоў «Знічцы»

Аляксей МАРОЗ

Беларускі вакальны калектыў «Знічка» быў арганізаваны ў 1995 годзе ў ІІ Агульнаадукацыйным ліцэі з беларускай мовай навучання ў Гайнаўцы і адразу стаў візітнай картачкай школы. Яго стваральніцай была настаўніца музыкі Бажэна Вінцонак, якая 23 гады ўмела кіравала дзейнасцю славутага вучнёўскага калектыву, якога рэпертуар перш за ўсё абапіраецца на беларускіх эстрадных творах і беларускім апрацаваным фальклоры. «Знічка» таксама займальна выступала з беларускім неапрацаваным фальклорам, бардаўскімі творамі і развучвала паасобныя песні на іншых мовах. З 2018 года дзейнасцю вакальнага калектыву «Знічка» удала кіруе яго цяперашняя мастацкі кіраўнік Паўліна Сцепанюк, а раней з калектывам займаліся таксама Анна Фіта і Бернард Беняконскі.

Вакальны калектыў «Знічка» займальна запрэзентаваўся з беларускімі песнямі 14 лістапада ў актавай зале ІІ Агульнаадукацыйнага ліцэя з дадатковым навучаннем беларускай мове ў Гайнаўцы ў час юбілейнай урачыстасці, прымеркаванай да 30-годдзя дзейнасці гурта. Перад публікай займальна асобна заспявалі выпускнікі з некалькіх складаў «Знічкі», разам некалькі дзясяткаў асоб. У канцы мерапрыемства ў вялікай грамадзе разам з цяперашнімі членамі калектыву заспявалі твор «Тры чарапахі» яго выпускнікі і захапілі запрошаных гасцей, настаўнікаў, вучняў, бацькоў і астатнюю публіку. Па-акцёрску выступіў таксама белліцэйскі танцавальны калектыў «Лявоніха», з якім займаецца мастацкі кіраўнік Вольга (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF