Ніва № 46 (3627), 16 лістапада 2025 г.

110 гадавіна бежанства ў глыб Расіі (ч.ІІ)

Аляксей МАРОЗ

У 2017 годзе Тэлебачанне «Белсат» зняло дакументальны фільм «Бежанцы 2015-2022», якога аўтарам сцэнарыя і рэжысёрам з’яўляецца Юрый Каліна. Быў ён 17 кастрычніка запрошаны на прэзентацыю фільма ў Гмінны асяродак культуры, спорту і рэкрэацыі ў Дубічах-Царкоўных, на якую прыйшло многа жыхароў гміны.

— Гаворым, як многа нашых людзей загінула ў дарозе ў глыб Расіі і падчас вяртання дамоў, а яшчэ частка нашых людзей засталіся жыць у Расіі. Якая была бяда дома, калі людзі вярталіся дамоў, а тут часта не было хат і гаспадарак. Тое ўсё, што нажылі нашы людзі за многа лет, проста прапала. Калі б мая бабуля не вярнулася дамоў, не было б мяне. Калі б нашы продкі не вярнуліся дамоў, вялікай часткі з нас не было б цяпер. Прыйшоў такі момант, што трэба пачаць дацэньваць тое сваё, паказваць сваё і гаварыць аб сваім. З тым фільмам пра «Бурага» таксама былі праблемы, каб яго стварыць, — сказала Аліна Ваўранюк.

— Аднак калі складана нешта рабіць, то хочацца мне ствараць такі фільм. Хто не намагаецца і не робіць нічога, таму напэўна не ўдасца здзейсніць складанае, — заявіў Юрый Каліна.

— Усё ж такі фіналам і вялікай узнагародай ёсць такое спатканне, як сённяшняе, з людзьмі, якія запоўнілі залу. Гэта паказвае, што варта было стварыць фільм пра бежанства, — сказаў Мікола Ваўранюк і запрапанаваў выказвацца публіцы.

— У нас, у Дубічах, былі бежанцы. Наколькі мне вядома ў Расію выехала ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF