Ніва № 46 (3627), 16 лістапада 2025 г.

Браніслаў Тарашкевіч на старонках „Нівы”, 1960—1980-я гады

Сяргей ЧЫГРЫН

Імя беларускага грамадска-палітычнага дзеяча, вучонага мовазнаўца, пісьменніка, перакладчыка, публіцыста, акадэміка Акадэміі навук Беларусі, аднаго з лідараў Беларускай сацыялістычнай грамады, былога пасла Сейма Польшчы, вязня польскіх і сталінскіх лагераў Браніслава Тарашкевіча (1892-1938) цяпер рэдка згадваецца на старонках „Нівы”. А ў тыя 1960-1980-я гады пра яго пісалі даволі часта, успаміналі яго, як палітыка і вучонага, распавядалі пра жыццёвы і творчы шлях, пра ўсё тое добрае, што беларус зрабіў для свайго народа. А зрабіў ён вельмі шмат.

З трыбуны польскага Сейма Браніслаў Тарашкевіч заўсёды выступаў у абарону сацыяльных і нацыянальных правоў працоўных Заходняй Беларусі. На беларускую мову пераклаў паэму Адама Міцкевіча „Пан Тадэвуш”. У 1918 годзе выдаў першую „Беларускую граматыку для школ”, якая вытрымала шмат выданняў і адыграла важную ролю ў фарміраванні беларускай літаратурнай мовы і пашырэнні асветы ў Беларусі.

У 1921-1922 гадах пісьменнік выступаў у заходнебеларускім друку з публіцыстычнымі артыкуламі, прысвечанымі актуальным пытанням вызваленчага руху, апублікаваў нарыс пра Адама Гурыновіча, а таксама свае пераклады з „Іліяды” Гамера, стварыў „Марш Грамады”, пісаў лістоўкі, брашуры, у якіх заклікаў працоўных Заходняй Беларусі да барацьбы, працаваў над гістарычнай граматыкай беларускай мовы.

Браніслаў Тарашкевіч працаваў выкладчыкам (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF