Ніва № 46 (3627), 16 лістапада 2025 г.
«Забіць сябе перамогамі»Уршуля ШУБЗДАЯшчэ некалькі гадоў таму ва ўсіх сатырычных каментарыях ці тэкстах або так зараз папулярных мэмах і тік-токах, жартавалася, што Польшча з’яўляецца пераможцам Польшчы. Зараз тое самае можна сказаць пра Падляшша, бо як аказваецца ў шматлікіх рэйтынгах, перамагаюць розная рэгіёны нашага ваяводства. То Сакольскае ўзвышша, то Беласток як найлепшы горад для жыцця, а то Супрасль са сваёй неверагоднай прыродай і архітэктурай. І нават днямі той лістапад як не лістапад, а проста польская залатая восень. Складваецца ўражанне, што вельмі заданёвы падыход да жыцця — гэта адна з галоўных праблем, якая ўцякла са школ і рознага тыпу каўчынгавых майстар-класаў накіраваных на поспех, подзвіг (слова набрала зусім іншай канатацыі) і менавіта перамогу. Перамога — слова гэтае таксама, а можа асабліва моцна гучала з вуснаў дэмакратычных сіл, а і больш «актыўных дзеячаў беларускай эміграцыі»: «Мы пераможам» і «Абудзіліся». А ўсё гэта на вуліцах Беластока, на Падляшшы. Крычаць ці не крычаць — пытанне адкрытае. Падляшша сапраўды прыгожае — з за лясоў, крынічак, маляўнічых царковак, прыемных мядзведзікаў, утульных маленькіх гарадкоў з драўлянай архітэктурай. Не хапае яшчэ аднаго слова да гэтай мазаікі — кросны. І так, гэта ўсё пенкнэ, як гаворыцца і ў Беластоку. А яшчэ да іншай пераклічкі можна дакінуць словы, вакол якіх круціцца жыццё вельмі культурных і звышеўрапейскіх кругоў: тоеснасць — вакол, аб, наша, (...) |