Ніва № 46 (3627), 16 лістапада 2025 г.

Нататкі раварыста. Клайпеда

Уладзімір РАМАНОВІЧ

Летам мінула года карыстанне роварам было як і раней неад’емнай часткай майго жыцця.

Я пабачыў, колькі тут людзей карыстаецца гэтым транспартам. Дзяцей пачаў таксама прывучаць да здаровага ладу жыцця.

Неяк са старэйшым 12-гадовым хлопцам апынуліся ў нідэрландскай Гаазе. Цёплае паветра ліпеня прывяло нас на чарговае свята-імпрэзу Купалле для мясцовай і навакольнай беларускай дыяспары.

Велічэзны пясчаны пляж, шмат нашых дзетак і еднасць з новымі сябрамі стваралі добрыя эмоцыі і ўспаміны. Пакуль дарослыя ладзілі (чарговае ў маім жыцці) Купалле, дзеці групкамі адна насупраць другой перацягвалі канат. Арамат прыгатаванага грыля і цікавых страў суправаджаў цэлы вечар.

На захадзе сонца стаў халаднейшым вецер, але канцэрт і сяброўства нас сагравала.

Хтосьці з беларусаў запрасіў нас з сынам на начлег у цэнтры горада і пачаставалі яешняй з беконам, какавай і прысмакамі. Сустрэлі вельмі па-нашаму, па-беларуску — вельмі гасцінна.

З раніцы мы адчулі ўсю шчыльнасць руху.

Выходзячы з падворка перад намі, нечакана праехаў электрамапед. Праз колькі секунд яшчэ два ці тры. Злавілі мы момант і рушылі ў бок дарогі, але праз метр — роварная сцежка перагарадзіла наш шлях. Ніхто нас не прапускае і толькі праз хвілін пяць мы трапілі на сваю сцежку. Яна як бы аказалася заціснутай паміж лініяй вуліцы і і паласой для ровараў. Спачатку ты бачыш нейкі хаос на вуліцах з людзей і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF