Ніва № 46 (3627), 16 лістапада 2025 г.

Каб жыла Бацькаўшчына

Уладзімір АРЛОЎ

Спаўняецца 105 гадоў Слуцкаму збройнаму чыну. Тады, у лістападзе 1920 года, пачалося самае маштабнае змаганне за беларускую незалежнасць пад сцягамі БНР. Больш за месяц тысячы нашых продкаў са зброяй у руках супрацьстаялі шматкроць мацнейшым бальшавіцкім сілам. Частка случакоў, працягваючы барацьбу, засталася на падкантрольнай саветам тэрыторыі і пазней. Тыя падзеі далі айчыннай гісторыі нямала герояў. Іх імёны замоўчваліся ў савецкія часы, пад забаронаю яны і пры цяперашнім рэжыме. Прапаную чытачам „Нівы” некалькі аповедаў пра тых, хто — як яны самі казалі — пайшоў паміраць, каб жыла Бацькаўшчына.

Лукаш Семянюк

Гераізм — найперш здольнасць дзейнічаць на карысць абранай высокай мэты.

Сялянскі сын беларус Лукаш Семянюк быў надзелены гэтай здольнасцю.

Праслужыўшы дзесяць гадоў у царскай арміі, у тым ліку і ў час Першай сусветнай вайны, ён пры пачатковай адукацыі лёгка чытаў мапы, меў навыкі ў тактыцы і задаткі камандзіра, выдатна валодаў разнастайнай зброяй.

У жніўні 1918 года Лукаш узначаліў у родных мясцінах паўстанне супроць акупантаў — кайзераўскіх войскаў. Сялянскі выступ агульнымі намаганнямі жорстка задушылі немцы з чырвонаармейцамі.

На перасылцы ў бальшавіцкую турму Семянюк учыняе дзёрзкія паспяховыя ўцёкі, за што атрымлівае ад рэвалюцыйнага трыбунала завочны смяротны прысуд. Даведаўшыся пра тое, нядаўні паўстанец кажа паплечнікам, што яшчэ невядома, каго (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF