Ніва № 46 (3627), 16 лістапада 2025 г.

Падарожжа ў часе

Уладзімір РАМАНОВІЧ

Напэўна шмат хто з нас бачыў цікавая фантастычныя кінастужкі пра падарожжы на колькі стагоддзяў наперад ці ў перыяд дыназаўраў. І заходнія ды савецкія стужкі паказвалі нам, як змяняецца асяроддзе вакол герояў, як яны рэагуюць на зменлівыя абставіны.

У маім жыцці адбылося маленькае рэальнае падарожжа па часе восенню 2019 года. А звязаны падзеі з пераводам стрэлак. У Беларусі з восені 2011 года гэта прыпынілася.

Але ў дзяцінстве памятаю, калі дадавалася гадзінка, дык можна было выкарыстаць на мультфільм ці паспаць больш. З часам гэта розніца знікала, але ў пачатку было вельмі прыемна. Такую змену школьнікі вельмі чакалі. Тым больш, што сонца пачынае ўзыходзіць пазней і ў школу ты ідзеш не па такой цемры.

Такі падыход з пераменамі па часе існуе па ўсім свеце. Але яшчэ цікавей, калі самалётам ляціш праз гадзінныя паясы. Тады можна нават дзень згубіць ці нават знайсці, гледзячы ад кірунку падарожжа.

Так, аднойчы ў маладосці, апынуўся з сяброўкай у Вроцлаве. Адпачыўшы пасля доўгай дарогі, мы выйшлі на вечаровы праменад. Ціхія вулачкі новага горада з вялікай прагай да адкрыцця клікалі на падарожжа. Пачуццё голаду прымусіла найперш шукаць хоць нейкую кавярню, бо крамы ўжо не працавалі.

Сярод гістарычных будынкаў праз кіламетр пошукаў нас выратаваў кебаб ці, як у Беларусі — кропка з шаўрмой. Лавашы з напаўненнем мясам і рознымі салацікамі.

Тады нам, беларусам, не вельмі ведаючы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF