Ніва № 46 (3627), 16 лістапада 2025 г.
Выбрацца з балотцаМіраслаў ГРЫКАКалі 14 ліпеня 1789 года парыжане ўзялі штурмам Бастылію, сімвал абсалютызму, з намерам вызваліць палітычных зняволеных, ніхто не чакаў, што сто паўстанцаў павінны будуць ахвяраваць сабой у абмен на свабоду чатырох звычайных крымінальнікаў, двух чалавек, прызнаных вар’ятамі, і графа, закаванага ў кайданы па просьбе сям’і, якая падазравала яго ў кровазмяшальнай сувязі з сястрой. І вось гэты сімвалічны акт народнага запалу за грамадзянскую свабоду аказаўся больш слабым, чым рыбін пузыр, раздушаны нядбайным мінаком. Аднак у той час палітыцы патрэбны былі магутныя сімвалы. Таму яны загадалі разабраць Бастылію да апошняй цагліны. Французы святкуюць гэты гераічны ўчынак парыжскага народа і па сённяшні дзень. Палітыка не цураецца сімвалаў. Наадварот. Чым больш слабее яе грамадская дзейнасць, тым больш яна раздзімае сімвалічныя фігуры. Гэта тычыцца Польшчы, знясіленай палітычнымі крайнасцямі апошніх двух дзесяцігоддзяў. Так было ў бальшавіцкай і царскай Расіі ад яе заснавання, аж да сумнавядомага дзёрзкага праекта так званых «пацёмкінскіх дамоў». Тое, што сам Пуцін стаў фігурай настолькі ж злавеснай, наколькі і сімвалічнай, — гэта факт, які мяне асабіста абражае. Тым не менш, мне цікава, хто напаўняе гэтую невыключную і даволі распаўсюджаную постаць такой злавеснай сімволікай. Таму што я не магу паверыць у пуцінскае «самадзяржаўе». Абручы так званай пуцінскай улады: генералы сакрэтных службаў, алігархі і (...) |