Ніва № 46 (3627), 16 лістапада 2025 г.
Войска БеларусіУладзімір ХІЛЬМАНОВІЧЯкраз у лістападзе, 10-га дня ўжо далёкага 1992 года Вярхоўны Савет Беларусі прыняў закон «Аб усеагульным вайсковым абавязку» і пастанавіў прывесці да прысягі ўсіх вайскоўцаў цягам няпоўных пару месяцаў. Упершыню ў гісторыі, калі не лічыць спроб часу кароткага існавання БНР, Беларусь атрымала магчымасць стварэння ўласнага суверэннага войска. А дакладней не зусім стварэння, а трансфармацыі часткі яшчэ нядаўна вялізнай савецкай арміі ў сваё нацыянальнае войска. Такое выспяванне ішло ў папярэднія гады. Так у кастрычніку 1991 года адбыўся ўстаноўчы з’езд Беларускага згуртавання вайскоўцаў (БЗВ). Адным з яго стваральнікаў і лідараў быў якраз Мікалай Статкевіч, сённяшні палітычны вязень, які за кратамі правёў значную частку свайго жыцця і надалей знаходзіцца ў зняволенні. Яшчэ раней, у 1988 годзе сярод курсантаў вучэльні была створана група Вольнае згуртаванне вайскоўцаў, якое ініцыяваў Сяргей Чыслаў. Потым прыйшоў згаданы 1992 год. 20 сакавіка 1992 года была прынята пастанова ўрада «Пра стварэнне Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь». У гэты ж дзень Вярхоўны Савет прыняў Закон «Пра Узброеныя сілы Рэспублікі Беларусь», на падставе якога і пачалося іх фармаванне. У час маёй службы ў інтэрнацыянальным савецкім войску (1985-1987 гады) ужо адчуваліся павевы нечага зусім іншага. У савецкім войску намнога хутчэй стала зразумела сутнасць і штучнасць савецкай дзяржавы. Побач са мной служылі латышы, эстонцы, турак (...) |