Ніва № 46 (3627), 16 лістапада 2025 г.

XXX «Бардаўская восень»

Міхал ІВАНЮК

«Бардаўская восень» вярнулася ў будынак, дзе трыццаць гадоў таму пачалася гісторыя фестывалю і дзе мы ўпершыню пачулі бардаўскія песні ў выкананні артыстаў з Беластоцкага рэгіёна і Беларусі. З першага выдання прайшло трыццаць гадоў і за гэты час вырасла новае пакаленне. Шмат што змянілася, нават інтэрпрэтацыя бардаўскіх і аўтарскіх песень змянілася і цяпер нечым адрозніваецца ад тых першых бардаўскіх выданняў. Што, безумоўна, не змянілася, дык гэта цеплыня, атмасфера і ўтульнасць пляцоўкі, а таксама людзі, якія ствараюць і арганізоўваюць мерапрыемства. Нягледзячы на тое, што Фонд «Тутака» ўзяў на сябе брэнд «Бардаўская восень», ён імкнецца памятаць мінулае і адаптаваць яго да сённяшняй рэальнасці, каб людзі зноў хацелі вяртацца ў Бельскі дом культурны і адчуць яго незвычайную, цёплую атмасферу.

Нягледзячы на тое, што «Бардаўская восень» з гадамі развівалася і шукала новыя магчымасці, наведваючы розныя гарады Беласточчыны — Гайнаўку, Орлю і Нарву, сёлета яна вярнулася да сваіх каранёў, не толькі правёўшы гэтае выданне выключна ў Бельску-Падляшскім, але і вярнуўшыся да конкурсу выканаўцаў/бардаў, мэтай якога было выяўленне новых талентаў у аўтарскай беларускай песні. Конкурс адрозніваўся тым, што больш не прадугледжваў, як раней, спаборніцтва паміж артыстамі на сцэне БДК. Конкурс адбываўся анлайн праз адкрытае галасаванне ў сацыяльных сетках Фонду «Тутака», у якім узялі ўдзел сямнаццаць выканаўцаў: (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF