Ніва № 45 (3626), 9 лістапада 2025 г.

110 гадавіна бежанства ў глыб Расіі

Аляксей МАРОЗ

У гэтым годзе адзначаецца 110 гадавіна ад масавага выезду жыхароў з нашага рэгіёна ў глыб Расіі. Выказванні бежанцаў запісваліся журналістамі «Нівы» з 1958 года. У дзевяностых гадах журналісты, карэспандэнты і чытачы «Нівы» сталі ў планавым парадку запісваць успаміны апошніх бежанцаў. Сабраны матэрыял лёг у падставу кнігі «Бежанства 1915 года», выдадзенай Праграмнай радай тыднёвіка «Ніва» ў 2000 годзе. Увесь яе тыраж разышоўся і ў 2015 годзе з’явілася яе другое выданне, папоўненае, між іншым, спіскам нашых бежанцаў, якія апынуліся ў Томскай губерні. Апошняе выданне ў 2022 годзе выйшла таксама на польскай мове пад загалоўкам «Bieżeństwo 1915 roku». У першым выданні 2000 года было замешчаных 155, а ў другім — 168 успамінаў бежанцаў. З’явіліся таксама іншыя выданні пра бежанства — кніжка Анэты Прымакі-Онішк «Bieżeństwo 1915. Zapomniani uchodźcy», якая была перакладзена на беларускую і ўкраінскую мовы і кніжка Дарафея Фіёніка «Бежэнство. Дорога і повороты 2015-2022». У 2015 годзе тэатральная група Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы паставіла спектакль «Бежанцы», якога рэжысёрам была Іаанна Троц. У гэтым самым годзе Вера Масайла напісала сцэнарый і падрыхтавала з калектывам «Званкі» Гайнаўскага дома культуры пастаноўку пра бежанства, якая паказвалася ў розных месцах. На тэму бежанства адбылося многа сустрэч. У 2015 годзе ў Студзіводах прайшла рэканструкцыі выезду ў бежанства і бельскай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF