Ніва № 45 (3626), 9 лістапада 2025 г.

Раварыст-уцякач. Першыя веснавыя прамяні 24 года

Уладзімір РАМАНОВІЧ

Прайшоў год з маёй вымушанай міграцыі. Пакінуўшы ўсё, але не сувязь з бацькамі, я ўспомніў як з дзяцінства ездзіў на дачу і паміж дапамогай па гаспадарцы гуляў у кіроўцу гарадскога аўтобуса. Тады, ствараючы ў сшытку маршруты, прыпынкі і нумары рэйсаў, быў і кіраўніком аўтапарка, і кандуктарам, і галоўным за штурвалам. На карце прыкладна за 80 м адзін ад аднаго рабіліся прыпынкі, а ў галаве адлегласці былі падобныя, ды некалькі соцень і больш, як у рэальным транспарце.

— Асцярожна зачыняюцца, дзверы зачыняюцца. Наступны прыпынак — сажалка.

Націскаліся ўмоўныя клавішы, каб зачыняць дзверы ў маіх думках і мы ехалі да наступнага прыпынку. Я ўяўляў, што ваджу «Ікарус» жоўтага колеру.

Дома ў дзяцінстве было каля дзясятка лістоў маршрутнай сеткі майго ўмоўнага горада, расклады былі напісаны з улікам зручнасці маіх пасажыраў. Я ехаў па 7-8 рэйсах. Вядома, быў яшчэ і прыгарад. Два прыпынкі за межамі дач у любы кірунак. А міжгорадам быў шлях у пару кіламетраў да бліжэйшай вёскі або другога дачнага комплексу.

У дзяцінстве вельмі чакаў лета. Я часта далучаў сяброў да паездкі на веласіпедным аўтобусе. А цяпер ў майго дзіцячага горада няма прыпынкаў. Бо кіраўніка ж няма.

З красавіка адкрываецца сезон пракатных ровараў у Беластоку. У першыя ж дні яны мяне прывіталі добрым сонечным надвор’ем. З вялікім хваляваннем радасці ад будучых новых відаў я націскаю старт (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF