Ніва № 45 (3626), 9 лістапада 2025 г.

Вершаўчытальня Андрэя СЦЕПАНЮКА (100). У чаканні зімы

Андрэй СЦЕПАНЮК

„За акном брутальная восень...”, — так пяць гадоў таму назад пачаў я нашы спатканні ў „Вершаўчытальні”. І вось у лістападзе 2025 года прапаную вам спатканне нумар 100. Шчыра кажучы, яго мела не быць, хацеў я закончыць на сімвалічным 99, але заўважаю, што з гадамі штораз менш у мяне моцнай волі, а штораз больш ахвоты рабіць тое, што дае звычайную прыемнасць. А да таго дайшло яшчэ некалькі галасоў ад чытачоў, што не варта канчаць, бо і ў іх ёсць яшчэ ахвота на далейшыя вандроўкі па паэтычнай прасторы „Вершаўчытальні”. І таму ідзем далей разам, а зменім толькі здымак на іншы, бо той, зроблены ў 2016 годзе Паўлам Грэсем, не аддае ўжо цяперашняга стану рэчаіснасці. Але, не здымак тут найважнейшы, і не святкаванні (хаця за 100, можна было б і 100 выпіць), а самае важнае тое... што ідзе зіма.

Мяккі снег лятае пухам,

І канца яму няма,

І нясе сярдзітым духам.

Дзікім сіверам зіма.

Зачыняйце шчыльна хату,

Каб не дзьмулі халады,

На акно кладзіце мату,

Каб не клаў мароз сляды.

Даставайце з вышак сані,

Гайда сцежкі праціраць

І па белым акіяне

Ўздоўж і ўпоперак гуляць!

Якуб Колас, Надыход зімы

* * *

Першая „Вершаўчытальня” мела загаловак „Восеньскі блюз”, і ў задуме мела мець многа супольнага з музыкай, што давяло мяне да таго, што ад двух гадоў маю прыемнасць на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF