Ніва № 45 (3626), 9 лістапада 2025 г.

Беларуская музыка — вядомая і невядомая (ч.І). Аляксандр Чарнуха пра беларускую музыку ў глабальным кантэксце

Міхал ІВАНЮК

«Гвалт» — другая кніга Аляксандра Чарнухі, журналіста, пісьменніка і відэаблогера, які ў сваіх відэа на ютуб-канале Міністэрства сепультуры спрабуе наблізіць гледачоў да свету беларускай музыкі і звязаных з ёй культурных з’яў, распавядаючы пра фрагмент беларускага і постсавецкага жыцця 1990-х і 2000-х гадоў для тых, хто гэта перажыў, але і для тых, хто не меў магчымасці гэта адчуць. 18 кастрычніка беларуская супольнасць Беласточчыны мела магчымасць сустрэцца з журналістам у Беларускім хабе «Новая Зямля», каб пачуць пра тое, што важна ў сучаснай беларускай музыцы і чаму мы павінны ганарыцца сваімі/беларускімі артыстамі. Прыхільнікі літаратурнага боку журналіста таксама не маглі расчаравацца сустрэчай, падчас якой аўтар прачытаў адно з апавяданняў, якія ўвайшлі ў яго апошнюю кнігу, і даволі актыўна абмяняўся сваімі разважаннямі з сабранай аўдыторыяй, а ў канцы сустрэчы знайшоў час падпісаць кнігі і пагутарыць з кожным са сваіх чытачоў.

Аляксандр Чарнуха — музычны журналіст і відэаблогер, аўтар кніг «Свінні» і «Гвалт». Плануе выдаць трэцюю кнігу, тэматычна адрозную ад двух папярэдніх. Гэта будзе аўтабіяграфія, прысвечаная аднаму з самых папулярных у свеце сучасных беларускіх гуртоў/выканаўцаў — «Молчат дома». Гэтая назва можа быць невядомай большасці чытачоў, таму давайце акунемся ў свет Аляксандра Чарнухі, дзе (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF