Ніва № 45 (3626), 9 лістапада 2025 г.

Пра „Зорку” і байку з пад Саколкі

Сяргей ЧЫГРЫН

У Вільні ў 1938-1939 гадах у беларускай друкарні імя Францыска Скарыны друкаваўся вельмі цікавы беларускі часопіс для школьнікаў „Zorka” (Зорка). Дужа шкада, што пра яго мала хто з даследчыкаў беларускай літаратуры прыгадваў і прыгадвае. Часцей за ўсё ўзгадваюцца дзіцячыя заходнебеларускія часопісы першай паловы ХХ стагоддзя „Пралескі”, „Снапок”, „Заранка”, а вось пра „Зорку” ― маўчанне. Пра „Зорку” я ўпершыню прачытаў у выдатнай кнізе „Асвета ў Заходняй Беларусі (1921-1939)” (Брэст, 2004) Аляксандра Вабішчэвіча з Брэста.

А нядаўна сам асабіста пагартаў і пазнаёміўся амаль з усімі нумарамі „Зоркі”. Яны захоўваюцца ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы Нацыянальнай Акадэміі Навук Рэспублікі Беларусь. Іх выйшла з друку дваццаць нумароў. Часопіс выдаваўся ў 1938-1939 гадах лацінкай, як дзіцячы дадатак да часопіса „Хрысціянская думка”. Адказным рэдактарам гэтага дзіцячага часопіса з’яўляўся Віктар Ермалковіч, а выдаўцом ― Адам Станкевіч. Дзіцячы фальклор і мастацкія творы Вінцука Адважнага, Міхася Машары, Сяргея Новіка-Пеюна і іншых аўтараў займалі належнае месца ў кожным нумары „Зоркі”. Выданне прызначалася не толькі для беларускіх дзетак― католікаў, але і праваслаўных. Таму сярод іншых рэкламаваліся і кнігі Сяргея Паўловіча. „Трэба брацца за кніжку!” ― такі кліч быў кінуты да дзетак у адным з нумароў часопіса. Віленская ўлада з падазрэннем адносілася да выдання, даходзіла справа нават да (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF