Ніва № 45 (3626), 9 лістапада 2025 г.

Проста радасна спяваць, а не спаборнічаць

Міра ЛУКША

«Пявучыя сем’і» — адна з навейшых ініцыятыў Беларускага грамадска-культурнага таварыства. Сёмы раз запар у сядзібу Галоўнага праўлення па вуліцы Варшаўскай, 11 у Беластоку яшчэ заранёў пачалі збірацца аматары беларускай песні — слухачы і выканаўцы, якіх не зможа асенняя аўра. Для іх гэта яшчэ адна сустрэча з роднай песняй. Агляд адбыўся 26 кастрычніка 2025 года ў сядзібе БГКТ. Менавіта агляд прыцягвае больш удзельнікаў, якія проста на сцэне хочуць спяваць, а не спаборнічаць. Залу і калідор запоўніў тлум слухачоў — такога ліку аматараў роднай песні, здаецца, ніколі яшчэ тут не было! Некаторыя спадзяваліся, што заспявае і сам шэф БГКТ (выступае з хорам «Крыніца»), але сёння падспеўваў выступаючым, як і ўся зала.

— Вельмі прыемна прымаць вас у сценах Беларускага таварыства пры нагодзе «Пявучых сем’яў», — пачаў імпрэзу старшыня ГП БГКТ Васіль Сегень. — Вельмі прыемна, што наша зала так шчыльна запоўнена. «Пявучыя сем’і» сёння ўжо адзінаццаты раз, сёмы раз як агляд. каб не ацэньваць тых, хто спявае, а проста слухаць. Цаніць, што яны набраліся адвагі, далі заяўкі, каб як сем’і выступіць перад намі, каб парадаваць сабраную публіку. І сабе таксама на радасць выступіць на сцэне. Сярод выканаўцаў ёсць таксама такія, што ад самага пачатку прымаюць удзел у гэтым мерапрыемстве. Да нашага дабрадзея — Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі нашай краіны далучылася таксама Маршалкоўская (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF