Ніва № 45 (3626), 9 лістапада 2025 г.

Міхал Федароўскі на старонках „Нівы”, 1960—1980-я гады

Сяргей ЧЫГРЫН

Вялікі польскі пісьменнік Яраслаў Івашкевіч назваў Міхала Федароўскага (1853-1923) „беларускім Кольбергам”. Як пісаў у „Ніве” 28 мая 1967 года Уладзімір Паўлючук, Міхал Федароўскі „належаў да даволі доўгага спіску польскіх вучоных і пісьменнікаў, такіх як Чачот, Глогер, Карловіч, Кольберг, Крашэўскі, Машыньскі, Пяткевіч, Ажэшка і шэраг іншых, якія праяўлялі шчырае зацікаўленне беларускім народам і яго культурай. Федароўскі быў аднак з гэтага спіску самым выдатным, працавітым і плённым вучоным. Даследаванню культуры беларускага народа прысвяціў ён 30 гадоў свайго жыцця. Сабраў матэрыял, які, паводле яго намераў, меў скласціся на 14 тамоў „Беларускага люду”.

Сапраўды, польскі і беларускі фалькларыст, этнограф, археолаг, садоўнік, аграном і краязнавец Міхал Федароўскі шмат зрабіў для даследавання беларускага фальклору. Артыкул Уладзіміра Паўлючука ў „Ніве” быў адной з першых згадак пра гэтага ўнікальнага даследчыка. Пры жыцці ў яго выйшла тры тамы „Люду беларускага”. Астатнія пяць тамоў пабачылі свет у 1923-1981 гадах. У тыя 1960-я гады, калі быў надрукаваны адтыкул у „Ніве”, беларусы мала што ведалі пра Міхала Федароўскага. Таму тыднёвік стараўся больш пазнаёміць сваіх чытачоў з гэтым „вялікім сімпатыкам і прыяцелем беларусаў”.

Добры ўплыў на Міхала Федароўскага аказаў лінгвіст, этнограф, фалькларыст і музыказнаўца Ян Карловіч (1836-1903). Ян Карловіч часта выязджаў з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF