Ніва № 45 (3626), 9 лістапада 2025 г.

Кветныя вуліцы і жывёлы ў горадзе

Уладзімір РАМАНОВІЧ

Вожык ідзе па зебры? Цягнуць яны грыбы на іголках як у казках? Вавёрка прабеглася табе па спіне...

Колькі казачных гісторый мы чыталі пра вожыкаў і розных жывёл і глядзелі мультфільмаў? Памятаеце якімі бачылі тых жыхароў лесу і парку? У мяне ў дзяцінстве, калі жыў я ў горадзе, не было ніводнага спаткання з калючымі сябрамі ці жвавымі вавёркамі.

Адзіным уяўленнем пра вожыка напрыклад быў мультфільм „Вожык у тумане”, дзе ідэя казкі заключаецца ў тым, што дзеля сяброўства можна пераадолець любыя перашкоды, а свет вакол нас таямнічы і поўны цудаў. Не трэба яго баяцца, бо ў ім больш добрага, чым дрэннага.

Ужо дарослым, калі ў Беларусі я будаваў сабе дом, сталася першая цікавая жывая сустрэча. Вяртаючыся вечарам, я заўважыў нешта цёмнае, амаль чорнае, з ледзь бачным мокрым пыхкаючым носам. Калючка перасоўвалася па ходніках уздоўж цэнтральнай вуліцы невялікага паселішча. Я быў настолькі па-дзіцячы ўзрушаны, што не адразу заўважыў, як ён прыпыніўся каля зебры, каб перайсці вуліцу. Праз некалькі секунд, паспеўшы паглядзець направа і налева, вожык перайшоў на другі бок вуліцы. І як бы вярнуўся трошкі назад. То-бок мог перайсці наўпрост, зэканоміўшы метраў сорак. Але ён добра, відаць, выхаваны. Не кожны чалавек пройдзе па правілах, спяшаючыся і дзеля хвіліны парушыць правілы.

Уздагон, раптам у галаве з’явілася шмат пытанняў да майго героя вечара: «Ці праўда, што вы носіце (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF