Ніва № 45 (3626), 9 лістапада 2025 г.

Памежная эпапея

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Мінула ўжо амаль сорак гадоў, пасля таго як на тэрыторыі Усходняй Еўропы і Савецкага Саюза абрынуўся сацыялістычны лагер, рухнула жалезная заслона і беларусы атрымалі магчымасць выязджаць са сваёй «сінявокай рэспублікі» за мяжу. Вольна выязджаць і вольна вяртацца. Канец 1980-ых — пачатак 1990-ых — гэта быў блаславёны час. Ён быў цяжкім, трансфармацыйным, для часткі старэйшага пакалення можа нават катастрафічным. Але для беларусаў ён быў найбольш свабодным за некалькі стагоддзяў. Маладыя, прадпрымальныя людзі ездзілі і ляталі за мяжу, цяжкім потам і працай зараблялі свае першыя капіталы, куплялі машыны і будавалі дамы.

У той час для беларусаў адкрылася і мяжа з Польшчай. Маладое пакаленне зараз напэўна не паверыць, што тады не было нават візаў. Купляеш за сімвалічную цану на чыгуначным вакзале ў Гродне паперку пад назвай ваўчар, сядаеш у цягнік і едзеш да Кузніцы, адкуль перасядаеш да Беластока. Былі перыяды, калі ў суткі такіх рэйсаў чыгункай было тры-чатыры, былі і бесперасадкавыя цягнікі. Аўтамабільна-аўтобусныя пераходы таксама дзеілі ў дастатковай колькасці і варыянтаў перасячэння мяжы агулам было багата.

Усё спакваля пачало мяняцца ў горшы бок, калі ў Беларусі з’явіўся першы і пажыццёвы прэзідэнт. Той неяк адкрытым тэкстам заявіў: «Я сваю краіну за цывілізаваным светам не павяду!». Гэтае сваё дэкларатыўнае абяцанне ён выканаў напоўніцу. Беларусь усё больш аддалялася ад сям’і еўрапейскіх (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF