Ніва № 45 (3626), 9 лістапада 2025 г.

Да 100-годдзя Кастуся Акулы. Ва ўсіх лістах ляцелі птушкі

Уладзімір АРЛОЎ

Ён стаў для мяне адным з увасабленняў нашай эміграцыі — той, што на паўстагоддзя адарваная ад Бацькаўшчыны, захоўвала мову, нацыянальныя традыцыі і святы, ідэалы свабоды. І — марыла пра незалежнасць, пра магчымасць зноў прайсці па родных сцежках і вуліцах, убачыць у беларускім небе вольны палёт буслоў.

Доўгае знаёмства са спадаром Кастусём пачалося яшчэ на пачатку 1980-х гадоў, калі да маіх рук патрапілі ягоная канадская кніжка «Усякая ўсячына», а неўзабаве і колькі нумароў часопіса «Зважай». Акула больш за дваццаць гадоў выдаваў яго ў Таронта. Часопіс пісаў пра тое, аб чым у беларускіх шыротах прэса яшчэ доўга маўчала: пра жыццё дыяспары, пра колькасць вайсковых баз з ядзернай зброяй, якімі была нашпігавана Беларусь, пра лёс айчыннага дысідэнта Міхала Кукабакі, што адкрыта пратэставаў супроць агрэсіі 1968 года ў Чэхаславаччыну...

Фантазія малявала мне Акулу асобаю легендарнай. Досыць згадаць ягоную акцыю ў дзень СССР на Сусветнай выставе «Экспа-67» у Манрэалі. Эміграцыйная газета «Новое русское слово» пісала тады: «Тысячы людзей сачылі за першым намеснікам савецкага прэм’ера Касыгіна — Палянскім, які рабіў агляд ганаровай варты, калі з боку секцыі прэсы пачуўся моцны голас „Freedom for Belarus! Няхай жыве незалежная Беларусь!”. Адначасова адтуль паляцелі ўгору сотні інфармацыйных брашур. Паліцэйскія схапілі чалавека, які крычаў, і заціснулі яму рот. Гэта быў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF