Ніва № 44 (3625), 2 лістапада 2025 г.
Слова — не расстраляеш!Уладзімір АРЛОЎНяма на свеце іншай культуры, што панесла б у ХХ стагоддзі такія, ледзь не фатальныя страты, як наша. У 1930-я гады нацыянальная інтэлігенцыя была амаль цалкам фізічна знішчана або духоўна зламана. У календарах — толькі дні, але ў нашым, беларускім, ёсць і ноч. Ноч расстраляных паэтаў, калі не стала дваццаці двух літаратараў першага шэрагу. А разам з імі кулі сталінскіх катаў абарвалі яшчэ не менш за 110 жыццяў вучоных, культурных і грамадска-палітычных дзеячаў рэспублікі. Прыйдзе час, і ў нацыянальным календары сапраўды з’явіцца ноч — пякельна чорны лісток з датаю — 29 кастрычніка. Сёння разам з шаноўнымі чытачамі „Нівы” хачу перагарнуць старонкі маёй новай кнігі — 2-й часткі „Імёнаў Свабоды”. Героі гэтых аповедаў не перажылі той ночы, але нельга расстраляць Слова. Анатоль Вольны Сучасны паэт і літаратуразнаўца Віктар Жыбуль назваў свайго калегу Вольнага „камсамольцам-контррэвалюцыянерам”. Анатоль сапраўды не проста быў камсамольцам, але нават нейкі час працаваў у ЦК ЛКСМБ. Узнікла ўзаемная сімпатыя паміж ім і Верай Харужай, ды апошнюю хутка перакінулі на нелегальную барацьбу ў Заходнюю Беларусь, дзе яна апынулася ў турме. Вера доўгі час пыталася ў лістах пра „дарагога і блізкага Толю”, але потым нітачка абарвалася, дакладней, камуністычная дзяячка выказалася пра „В” — прычына нявысветленая — гранічна негатыўна. Вольнага лічаць (...) |