Ніва № 44 (3625), 2 лістапада 2025 г.

Нататкі беларускага ўцекача на ровары

Уладзімір РАМАНОВІЧ

Мне трошкі больш за сорак.

Колькі часу таму пасля падзей 2020 года шмат хто з нас перажыў не лепшыя часы. Але шчыра жадаю ўсім, хто апынуўся ў новых радзімах, не вешаць нос і трымацца.

Новае жыццё пачынаецца і ў мяне.

Пасля вобшуку і пагрозы турмы ў 2023 годзе ў мяне, як сучаснага беларускага экстрэміста, спрацавала спружына і перанесла ў новыя рэаліі, па за край. Як і шмат каму пакінуўшым свой дом, знаёмых, бацькоў і родных. Хтосьці згубіў здароўе ў яскравыя моманты жыцця падчас зняволення.

І вось першыя месяцы і адаптацыя. Тут ты не турыст, хоць і маеш больш-менш добрае стаўленне.

„Ашон” і іншыя кропкі беларусаў да хвалі эміграцыі 20-х гадоў былі месцамі закупаў і бізнесу, а зараз кавалкі штодзённага жыцця. Такія як і сеткі крам у Беларусі.

Маё жыццё ў новых абставінах пачынаецца з сяброў, знаёмых, якіх ты не ведаў раней. Як кажуць праз пятыя-дзясятыя рукі. Я знаёмлюся з беларусамі, якія тут апынуліся раней чым я. Маю дах над галавою, разумеючы, што трэба трымацца і рухацца наперад. Радзіма назад зараз не прымае.

Як кажуць, сёе тое рабіў, папрацаваў і з’явіліся першыя грошыкі і нейкая ўпэўненасць. А жыццё на дзень народзінаў зрабіла мне тры падарункі: падпісанне дамовы на арэнду на год, статус уцекача і нататнік для планаў.

Як толькі з’явілася пэўная стабільнасць, пачаў я цікавіцца пракатнымі роварамі.

Мой новы горад пазнаецца (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF