Ніва № 44 (3625), 2 лістапада 2025 г.

«...вынурыць із мроку» — мова Іллі Сіўцова

Уршуля ШУБЗДА

Ілля Сіўцоў зараз студэнт беларускай этнафілалогіі ў Беластоку, але адначасова таксама выкладчык. Яго лекцыі «На пачатку было слова» можна паглядзець на ютуб-канале, дзе слухач, нават той, які выдатна валодае беларускай мовай, можа пазнаць цікавыя факты пра яе багацце. Найбольш яркім доказам таго багацця з’яўляецца паэзія, якую Ілля стварае на беларускай мове.

Ілля Сіўцоў: — Гэта выйшла паступова і можна сказаць, выпадкова. Я ў 2020 годзе зняў пару «тік-токаў», паглядзеў, што ёсць попыт на вывучэнне беларускай мовы, на яе розныя цікавыя асаблівасці. Стаў працягваць здымаць. Спачатку «тік-ток», а потым зразумеў, што мне гэтага кароткага фармату замала. Захацелася больш доўгія відэа здымаць, каб раскрываць тэму больш падрабязна. І так з’явілася ідэя перайсці на ютуб. Перайшоў, стварыў канал, а цяпер набіраю аўдыторыю. Спрабую адначасова фінансаваць, арганізаваць усе працэсы, здымкі — складана, але вельмі цікава.

Уршуля Шубзда: —Ты расказваеш пра асаблівасці беларускай мовы, што стала зараз моцна папулярным у інтэрнэт-прасторы. А чым Твой канал узбагачае тое ўсё, што ўжо ёсць?

— Па-першае, на ютуб-канале мала перадач, якія расказвалі б пра беларускую мову. Можна назваць пару перадач, але няма асобных каналаў. Па-другое, я расказваю збольшага пра невядомыя факты для большасці беларусаў, якія яшчэ слаба раскрытыя. Мабыць людзі, якія цікавяцца беларускай мовай, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF