Ніва № 44 (3625), 2 лістапада 2025 г.
Соты беларускі фэст з цыкла «І тут жывуць людзі»Аляксей МАРОЗУ рамках 17 выпуску праекта «І тут жывуць людзі» соты беларускі фэст з гэтага цыкла быў арганізаваны ў Катоўцы Музеем і асяродкам беларускай культуры ў Гайнаўцы ў супрацы з войтам Гайнаўскай гміны і Гмінным цэнтрам культуры ў Дубінах. На юбілейнае мерапрыемства быў падрыхтаваны вялікі торт, шампанскае і падарункі для выступоўцаў і суарганізатараў імпрэзы. Былі ўспаміны і планы на будучыню, а перад публікай займальна і па-акцёрску запрэентаваліся калектывы, якія найчасцей выступалі ў час беларускіх фэстаў з гэтага цыкла. На соты беларускі фэст «І тут жывуць людзі» прыбылі жыхары Катоўкі, суседніх вёсак і больш аддаленых мясцовасцей Гайнаўскай гміны, а таксама гайнавяне, паколькі з павятовага горада ў Катоўку недалёка. Аўтамабілі перад часткова адрамантаванай святліцай стаялі паабапал дарогі, а на пляцоўцы за святліцай сабралася шмат публікі. Там была ўстаноўлена сцэна, прыбраная шарамі з выявай лічбы «100», што напамінала публіцы пры юбілейны характар фэсту. Перад сцэнай знаходзіўся торт з надпісам «100 Фэст І тут жывуць людзі», якім працаўнікі Гміннага цэнтра культуры ў Дубінах частавалі публіку. Ахвотныя пілі шампанскае, а дырэктар Белмузея ў Гайнаўцы Тамаш Ціханюк і войт Гайнаўскай гміны Люцына Смактуновіч абмяняліся падарункамі. Дырэктар перадаў падарункі для пастаянных выступоўцаў і суарганізатараў беларускага фэсту «І тут жывуць людзі». — Сёння наш музей (...) |