Ніва № 44 (3625), 2 лістапада 2025 г.
РодМіраслаў ГРЫКАЯ не люблю свайго прадзеда, дзеда маёй маці, хоць ніколі яго не бачыў. Чуў пра яго. Мой прадзед быў расіянінам. Хаця я не за гэта яго не люблю, і не таму, што ён любіў велікарускую філасофію, прычым быў у корпусе, які абараняў любімага цара. А за тое, што прадаўся бальшавізму. Калі ёсць штосьці, што мне прынцыпова не падабаецца, хоць я і разумею гістарычную логіку, дык гэта бальшавізм і яго пазнейшы працяг: саветызм і пуцінізм. І любы дэгенератыўны папулізм. Мой прадзед, відаць, у сваім неафіцкім запале паехаў у Польшчу з войскам Тухачэўскага разам з атрадам Ісаака Бабеля, з якім пазнаёміўся ў Адэсе, яшчэ да рэвалюцыі. Пісаў пра гэта ў лістах да сваёй жонкі, маёй будучай прабабулі. Сямейная легенда сцвярджае, што на працягу ўсяго бальшавіцкага ўварвання ў Польшчу ён напіўся да конікаў з нейкім пісьменнікам. Хутчэй за ўсё, польскага цуду на Вісле ён не даў рады ўспомніць. У выніку вярнуўся ў родны горад у лахманах і... алкаголікам. Аднак, на маю думку, як рускі інтэлектуал, абцяжараны дваістасцю тых часоў, ён усё ж нажэрся гарэлкі не з Ісаакам Бабелем, а са шклянкі-«літараткі»! Што ж, легенда мае сваю праўду, а тая таксама. Хіба бабулі, кінутай на самоту ці дачцэ заблыталіся языкі. Хоць мне было б мілей, хай ён піў нават з бутэлькі, але з Бабелем. Гэта была б мая вежа. Я таксама не асуджаю свайго рускага прадзеда ці яго класавую і чалавечую здраду. Не ведаю прычын яго жорсткага пераўтварэння. На жаль, я нашу яго адбітак. Відаць, (...) |