Ніва № 44 (3625), 2 лістапада 2025 г.

Ці абароніць Еўропа сябе?

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Працягласць расійскай «гарачай» вайны ва Украіне і нарастанне яе гібрыднай агрэсіі да многіх еўрапейскіх краін, асабліва суседніх, істотна перафарматавала галоўнае кантынентальнае пытанне. Калі раней яно гучала прыблізна так: «Ці зможа Еўропа абараніць ад расійскага нападу Украіну?», то зараз трэба казаць ужо пра тое, ці зможа Еўропа сама абараніцца ад татальнай маскоўскай экспансіі, у тым ліку, калі Крэмль будзе атакаваць краіны Еўрасаюза збройна і тэрытарыяльна? Адназначнага адказу на такое сакраментальнае пытанне нібыта няма.

Хоць днямі Еўрасаюз фактычна наўпрост заявіў, што ён яшчэ не гатовы да абароны. Прычым інфармацыя гэта асабліва ў медыя, якія напоўнены пераважна смеццем, не фігуравала. Еўрасаюз будзе гатовы да сваёй абароны толькі праз пяць гадоў — у 2030 годзе. Еўрапейцам патрэбна яшчэ пяць гадоў на пераарыентацыю сваіх эканомік. Можна толькі ўявіць усю бюракратычнасць і карупцыйнасць гэтага празмерна расцягнутага працэсу.

Еўрасаюз урэшце ўзгадніў план поўнай адмовы ад імпарту расійскіх нафты і газу. Гэты план разлічаны да 1 студзеня 2028 года (!). Міністры энергетыкі ЕС зацвердзілі паступовую адмову ад кантрактаў. Гэты план яшчэ павінен афіцыйна зацвердзіць Еўрапарламент. Папярэдніх больш чым трох з паловай гадоў поўнамаштабнай вайны Расіі не хапіла. Паводле афіцыйных даных Расія зараз пастаўляе ў Еўрасаюз 12% супраць 45%, якія былі да пачатку ўварвання Расіі ва Украіну ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF