Ніва № 43 (3624), 26 кастрычніка 2025 г.
Кнігі Юркі ГеніюшаСяргей ЧЫГРЫН21 кастрычніка беларускаму празаіку, драматургу, публіцысту, грамадскакультурнаму дзеячу і доктару з Беласточчыны, сыну вялікай паэткі Беларусі Ларысы Геніюш Юрку Геніюшу (19351985) споўнілася б 90 гадоў з дня нараджэння. І сумная дата: 21 лістапада — 40 гадоў, як яго няма сярод нас. Вельмі шкада, але мне не пашанцавала ў жыцці з ім сустрэцца і пазнаёміцца, хаця пра яго творчасць напісаў неаднаразова. А вось з яго маці Ларысай Геніюш мне сустрэцца ўдалося. Гэта адбылося ў 1981 годзе на VIII з’ездзе пісьменнікаў Беларусі ў Мінску. Я тады быў першакурснікам Белдзяржуніверсітэта, ужо шмат друкаваўся, таму і атрымаў на з’езд запрашэнне. З’езд праходзіў у Доме літаратара. Я памятаю, як перад пачаткам мерапрыемства, побач з ёю ў глядзельнай зале сядзелі паэты Ніна Мацяш, Валянціна Коўтун, Данута Бічэль, Уладзімір Караткевіч, а іх фатаграфаваў Уладзімір Крук (1927-2008). А пасля да Ларысы Антонаўны падселі мастакі Мікола Купава, Аляксей Марачкін і мастацтвазнаўца Валянціна Трыгубовіч. Іх разам таксама здымаў усё той жа Уладзімір Крук. Тады падысці да вялікай паэткі я, студэнт-першакурснік, неяк пасаромеўся, а цяпер вельмі шкадую. З жонкай Юркі Геніюша Валянцінай Геніюш я пазнаёміўся ўжо пасля смерці Ларысы Антонаўны. Яна прыязджала ў Зэльву, каб вырашыць пытанне з бібліятэкай Ларысы і Янкі Геніюшаў. Да яе тады мы заехалі на матацыкле з настаўнікам Пятром Марціноўскім з вёскі Дзярэчын Зэльвенскага раёна. Шмат (...) |