Ніва № 43 (3624), 26 кастрычніка 2025 г.

Без музыкі жыццё было б карацейшым

Уладзімір АРЛОЎ

Нядаўна віншаваў сяброў-музыкаў з Міжнародным днём музыкі і пачуў, што гэтае свята з намі штодня. Не маю чаго запярэчыць: сапраўды, колькі дзён, месяцаў, гадоў і дзесяцігоддзяў аздобіла кожнаму з нас іх мастацтва, што не патрабуе перакладу! А можа, яно не толькі ўпрыгожвае жыццё, але і робіць яго даўжэйшым? У маёй новай кнізе — 2-й частцы „Імёнаў Свабоды” — нямала аповедаў прысвечаных тым, хто дарыў нам музыку. Хачу перагарнуць гэтыя старонкі разам з чытачамі „Нівы”.

Мікола Шчаглоў-Куліковіч

Музыка нават у самых драматычных становішчах павінна заставацца музыкай, сказаў некалі Моцарт. Я падоўжыў бы афарызм: і дапамагаць чалавеку заставацца чалавекам. Магчыма, тое самае зрабіў бы і герой гэтых радкоў, што тры гады пражыў у акупаваным нацыстамі Мінску, працягваючы ствараць для свайго народа.

У 1920-я ён, атрымаўшы адукацыю ў Маскве, як спявак (альт) удзельнічае ў еўрапейскіх турнэ. Надзелены, апрача музычнага таленту, і якасцямі вучонага, збірае і вывучае песенны фальклор беларускай Смаленшчыны.

Ад сярэдзіны 1930-х гадоў Куліковіч звязвае жыццё са сталіцай БССР: займаецца арганізацыяй Тэатра оперы і балета, працуе музычным рэдактарам Беларускага радыё, а затым — дырыжорам радыйнага сімфанічнага аркестра.

Наступнай старонкаю жыццяпісу стала ваенная.

Цёмныя, напалову разбураныя ў цэнтры мінскія вуліцы, каменданцкая гадзіна, начныя стрэлы, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF