Ніва № 43 (3624), 26 кастрычніка 2025 г.
Максім Лях лідар гурта «Rodvaloth»Міхал ІВАНЮКЯ пазнаёміўся з Максімам каля «Beer4u» 1 чэрвеня, калі яго гурт «Rodvaloth» павінен быў выступаць на разагрэве ў культавага беларускага метал-гурта «Gods Tower» у рамках іх міні-тура па Вільні, Варшаве і Беластоку. І, як пазней расказаў мне Макс, гэта быў значны выступ для яго і яго гурта — выступаць на разагрэве ў такога выдатнага гурта на беларуска-метал-сцэне. Мы зноў сустрэліся з лідарам маладога гурта «Rodvaloth» у Беластоку пасля двух канцэртаў, якія ён даў у Беластоцкім музычным клубе і на малой сцэне фестывалю абуджаных «Тутака», дзе яго гурт атрымаў вельмі станоўчыя водгукі. Максім нарадзіўся ў Маладзечне, але вырас у Мінску. Менавіта там ён пачаў сваю музычную адукацыю, і менавіта тут упершыню ўзнікла яго захапленне рокам, а пазней і металам. Аднак ва ўзросце крыху менш за дваццаць тры гады ён і яго жонка былі вымушаны пакінуць радзіму і пасяліцца ў Польшчы. Мы сустракаемся з Максімам у Беластоку раннім летнім днём у беластоцкай кавярні, каб пагаварыць пра музыку, жыццё ў выгнанні і пра тое, як субкультуру металу ўспрымае дваццаціпяцігадовы музыка, родам з Беларусі, які пасяліўся недалёка ад Варшавы, каб ствараць сваю музыку і выкладаць ёй маладым аматарам року і металу. — Маё падарожжа ў рок-музыку пачалося каля шаснаццаці гадоў таму. Тады я пачуў сучасны і свежы металкор-гурт. Да гэтага я ніколі не адчуваў такіх глыбокіх эмоцый. З дзяцінства я любіў розную музыку, (...) |