Ніва № 43 (3624), 26 кастрычніка 2025 г.
«Мая малая айчына 2025» — у скульптуры і на карцінахАляксей МАРОЗVІІ Жывапісна-разьбярскі пленэр «Мая малая айчына 2025», які арганізавала Культурнае аб’яднанне «Тыбель» з Якубова ў супрацы з Музеем і асяродкам беларускай культуры ў Гайнаўцы, праходзіў у час цёплага летняга надвор’я. Мастакі разьбярылі і малявалі на тэрыторыі Гайнаўскага белмузея і ў розных месцах Гайнаўшчыны, а рэзультат іх працы атрымаўся багаты, якасны і разнародны. Паўсталі чатыры скульптуры, з якіх дзве былі вялікіх памераў і намаляваныя былі каля трыццаці прац, перш за ўсё алейных карцін на палатне і пліце. Падвядзенне вынікаў працы мастакоў адбылося ў Гайнаўскім белмузеі. Гайнавяне на пленэрнай выставе пабачылі многа цікавых і арыгінальных карцін і скульптур. Тычыліся яны вядучай тэмы мастацкага пленэру «Мая малая айчына», а частка мастацкіх работ была непасрэдна звязана з жыццём беларусаў Гайнаўшчыны. Можна было пабачыць на працах пушчанскія краявіды, вясковую і гарадскую архітэктуру. — Спачатку ў нас узнікла ідэя разьбярскага пленэру па дрэве і мы з ёй хадзілі доўга, покі ўдалося яе нам здзейсніць. Пленэры разьбы па дрэве арганізаваліся ў Гайнаўцы раней і яны былі нам інспірацыяй. Першы пленэр мы наладзілі як пленэр разьбы па дрэве, а пасля арганізавалі ўжо жывапісна-разьбярскія пленэры, у час якіх былі выкананы цікавыя і разнародныя скульптуры і жывапіс сугучны з тэмай нашага пленэру «Мая малая айчына», — сказаў старшыня ўправы Культурнага аб’яднання «Тыбель» і (...) |