Ніва № 43 (3624), 26 кастрычніка 2025 г.
Вершаўчытальня Андрэя СЦЕПАНЮКА (99). Нобель за словыАндрэй СЦЕПАНЮКЯк бы не старалася знакамітая наша рэпарцёрка і пісьменніца Ганна Кандрацюк, якая ў 2017 годзе выпусціла кніжку пад сімвалічным загалоўкам „Па Прыпяці па Нобель”, то і так далей не маем сярод лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры аўтара, які пісаў бы па-беларуску. Не забываю ў тую хвіліну пра адзіную грамадзянку Беларусі, якая прэмію атрымала — Святлану Алексіевіч, але ж вядома, што яна пісала і піша па-руску, і не змянілася гэта і пасля атрымання прэміі. А такія думкі прыйшлі да мяне пасля таго, як абвешчаным быў сёлетні лаўрэат літаратурнага Нобеля, якім стаў венгерскі пісьменнік Ласла Краснахоркай. Але беручы пад увагу факт, што ён вершаў праўдападобна не піша, то ў „Вершаўчытальні” трэба нам звярнуцца да паэтаў, якія Нобеля атрымалі, або прынамсі былі сярод тых, аб якіх гаварылася ў кантэксце кандыдатаў да прэміі. І пачнем з Чэслава Мілаша, а нагодай да таго будзе кніжка, якая цяпер папала ў мае рукі, а выдадзеная была ў 2024 годзе — „Чалавек шматпавярховы”. На гэтае выданне складаюцца беларускія пераклады вершаў Мілаша, якія сабраў Андрэй Хадановіч. Сярод перакладчыкаў, апрача ўкладальніка, значацца Юрась Бушлякоў, Алег Мінкін, Ганна Янкута і „наш” Ян Чыквін. Чалавек не павінен улюбёна глядзець на месяц. Сякера ў ягоных руках ня можа траціць цяжару. Ягоныя сады павінны пахнуць гнілымі яблыкамі І (...) |