Ніва № 43 (3624), 26 кастрычніка 2025 г.

Этнафілалогія якраз на час!

Уля ШУБЗДА

Пасля дзесяцігадовага перапынку ва Універсітэце ў Беластоку з’явілася беларуская этнафілалогія. Гэта вялікі поспех Кафедры беларускай філалогіі, што ва ўніверсітэт вярнулася спецыяльнасць такая патрэбная менавіта ў нашым горадзе — у сталіцы не толькі беларусаў Падляшша, але і ўсёй Польшчы.

Новая спецыяльнасць ахоплівае прадметы, якія выкладаліся і на беларускай філалогіі — мовазнаўства, гісторыя беларускай літаратуры, практычная навука беларускай мовы, але з дадатковым расшырэннем аб дадатковыя заняткі такія як культуралогія, рэлігіязнаўства ці фалькларыстыка.

Сёлета на беларускую этнафілалогію паступілі ў большасці беларусы з Беларусі. Зараз студэнты маюць магчымасць спалучаць вучобу нават на двух і трох карэлятыўных з сабою спецыяльнасцях, якія папаўняюць агульную базу ведаў. Таму студэнты этнафілалогіі гэта адначасова студэнты філалогіі рускай, польскай і нават матэматычнага інстытута.

— Дзесяць гадоў мінула, як апошні курс беларускай філалогіі выйшаў з гэтага будынка, але закрылася раней, бо курс, які быў набраны мусіў завершыць працэс адукацыі. Хацелася б, каб беларуская культура надалей была ў нашым рэгіёне, бо яна заглыблена, проста ўкаранёная ў падляшскі рэгіён. Можна сказаць, што ад стагоддзяў, толькі з часам асімілявалася, была ўніфікаваная і даведзена да меншаснага статусу, а нават пагражала яе знікненне. Працяг беларускай філалогіі на Універсітэце ў Беластоку мусіць быць. Гэта (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF