Ніва № 43 (3624), 26 кастрычніка 2025 г.

Скандалы Пятай рэспублікі

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Няладна нешта ў былым каралеўстве франкаў, а сёння Пятай рэспубліцы. Краіну Францыя, найбольш вялікую па тэрыторыі і фактычна найбольш моцную дзяржаву Заходняй Еўропы, паколькі яна мае ядзерную зброю, апошнім часам сутрасаюць суцэльныя скандалы і супярэчнасці.

З пачатку адліку новай французскай Пятай рэспублікі ўцякло нямала вады. Ад той, што з новай Канстытуцыяй заснаваў Шарль дэ Голь, папраўдзе, мала што ўжо і засталося. Але ж усё пралятае, усё змяняецца, нічога не стаіць на месцы. Сённяшняя Францыя, у якой жыве каля 65 мільёнаў чалавек — гэта стракатая поліэтнічная і поліканфесійная дзяржава. У ёй побач з карэнным гальска-франузскім этнасам ужо дзесяцігоддзямі суіснуюць шматлікія арабскія і афрыканскія супольнасці. Яны сфармаваліся пераважна з выхадцаў былых французскіх калоній, але не толькі. Агулам паводле розных крыніц імігранты і іх прамыя нашчадкі складаюць каля 15-17 мільёнаў чалавек, што не менш 25%. Прытым нараджальнасць (1,8 дзіцяці на жанчыну) у Францыі адна з самых высокіх у Еўропе і зразумела за кошт чаго. 13% нованароджаных — гэта сем’і, дзе абодва з бацькоў імігранты, яшчэ 15% — сем’і, дзе бацька ці маці імігрант. З гэтага зразумела, што структура французскага грамадства мае тэндэнцыю мяняцца і надалей. Не будзем тут даваць гэтаму працэсу ацэнкі, а скажам толькі, што ў гісторыю гэты перыяд увойдзе як «эпоха мультыкультуралізму». Што гэта такое і да чаго прывядзе — гутарка (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF