Ніва № 43 (3624), 26 кастрычніка 2025 г.

«І не брашы на наша!». «Арт Беласток» — мастацкі кірмаш і форум

Міра ЛУКША

«Art Białystok» — гэта новая падзея на культурнай карце Польшчы — прастора, дзе сыходзяцца сучаснае мастацтва, архітэктура, адукацыя і абмен ідэямі. На тры дні актавая зала архітэктурнага факультэта Беластоцкай палітэхнікі ператварылася ў мастацкую арэну: з больш чым 40 стэндамі мастакоў і галерэй, лекцыямі, панэлямі, сустрэчамі і цікавымі падзеямі. Гэта не толькі кірмаш. Гэта месца, якое мабыць будзе паўтарацца штогод, сустрэчы мастакоў, калекцыянераў і атрымальнікаў. Форум для абмену ідэямі. Прастора для размоў і роздумаў пра сучаснае жыццё. Мерапрыемства спалучае лакальнасць з адкрытасцю, чуласць з прафесіяналізмам, а мастацтва з рэальным вопытам. Арганізатары і творцы хочуць, каб яно стала пастаянным элементам культурнага календара горада — як сучасная, крэатыўная і сацыяльна актыўная мастацкая платформа.

Гэта Януш Жабюк (родам з Сямятыч) з фонду «Маршанд». Кірмаш і форуму «Art Białystok» гэта яго арыгінальны праект у супрацоўніцтве з Беластоцкай палітэхнікай:

— Гэта мерапрыемства — месца сустрэчы мастакоў, калекцыянераў і гледачоў, форум для абмену ідэямі, а таксама прастора для размоў і роздумаў пра сучаснасць. Маем тут нават скульптуры ад бронзы да кардона, а таксама творы ў музычнай тэхніцы. Кожны, хто наведаў кірмаш, абавязкова знайшоў сабе штосьці цікавае і, магчыма, нават захоча мець нейкі твор мастацтва ў сваім доме.

Тры дні (10-11-12 (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF