Ніва № 42 (3623), 19 кастрычніка 2025 г.
Самасей! Відэа-арт ад ЦБКМіра ЛУКШАШтотыдзень у Беластоку і на Падляшшы адбываюцца культурныя і асветніцкія мерапрыемствы — ніводная арганізацыя не мае такога размаху, абсягу ды запалу, які агортвае разам імі гледачоў і слухачоў з беларускай меншасці, дыяспары і ўсіх беластаччан ды шырэй — як Цэнтр Беларускай культуры. І пра ўсю яго дзейнасць знайсці можна на вельмі добра апрацаванай і заўжды актуальнай, дынамічнай вэб-старонцы — там ёсць публічныя пасты пра акцыі, афішы, архівы — на Фейсбуку. Паводле статуту, Цэнтр займаецца мастацкай, даследчай, анімацыйнай, выдавецкай дзейнасцю, і арганізоўвае культурна-адукацыйныя мерапрыемствы не толькі на Беласточчыне. Цэнтр пачаў працаваць з 2024 года, як установа культуры мясцовага самакіравання Падляшскага ваяводства, і хаця без уласнай сядзібы, дзейнічае найбольш актыўна, плённа і відна з усіх устаноў з Маршалкоўскай управы ПВ. Хопіць, напрыклад, згадаць спектакль «Віця» з нагоды 100-й гадавіны нараджэння беларускага паэта Віктара Шведа, які ў верасні ўбачылі яшчэ і школьнікі ў Белай сінагозе ў Сейнах. Свежае: 29 верасня ў Беластоку адбыўся канцэрт з нагоды юбілею 300-годдзя стварэння Нясвіжскай капэлы. Аднак ЦБК прымае ўдзел у імпрэзах таксама па за Беласточчынай, напрыклад, былі на літаратурным фестывалі «Значэнні» ў Валоміне на Мазоўшы, куды былі запрошаны і Анэта Прымака, і Андрэй Хадановіч, і канцэртавала Ніка Юрчук са Свадам. ЦБК з’яўляецца ініцыятарам, арганізатарам і (...) |