Ніва № 42 (3623), 19 кастрычніка 2025 г.

Паэт з Баб’яй-Гары

Міра ЛУКША

Першы раз чытачы «Нівы» даведаліся пра яго з перадапошняй старонкі штотыднёвіка, быццам не цалкам прэстыжнай, але на якую заглядваюць перш за ўсё, адкрыўшы родную газету. А чаму? Бо тут ёсць найбольш допісаў карэспандэнтаў з іх бакоў пра іх мясцовасці і людзей, іншых чытачоў. Праўда, пра тое што было і ёсць. Ну і «справядлівы гараскоп» пра тое, што можа быць. А ўсё можа быць! Верш Валодзі Скепкі ў калядны нумар пра «Благадатны агонь» прынесла Ганна, яго суседка па царкве, «ніўка» ды харыстка. І зараз жа пачала стварацца як песня. Сапраўдны, класічны верш, які можна заспяваць. У такім не можа быць па-ўсялякаму з рыфмам і рытмам. Ужо ёсць песня пра галасы, распісана на ноты, але Валодзя хіліцца над тэкстам: «Тут павінна быць яшчэ „і”, бо быццам бы фраза абарваная...». Сядзім у «Ніве», Уладзімір прынёс свае вершы і вялікую кнігу, якую ў адным экзэмпляры выдала яму фірма, у якой ён праце дзясяткі гадоў. Ён там майстар на ўсе рукі, асабліва разбіраецца ў электратоку ва ўсіх пасёлках Жыллёвага кааператыва «Каляёвая сям’я». Прыгожую, імпазантную кнігу з вершамі выдала сама шэфіха спулдзельні, у падзяцы за яго літаратурную творчасць. Што, не верыце? Не паверыў яму зямляк — «Што-о, гэта ты напісаў усе гэтыя вершы? Ну, дакажы, што яны твае!» І кіраўнічка асабіста падпісала: «Гэта вершы пана Уладзіміра Скепкі, уласнаручна ім напісаныя, якія мы, Спулдзельня, выдалі яму ў падзяцы за шматгадовую працу і літаратурную творчасць». (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF