Ніва № 42 (3623), 19 кастрычніка 2025 г.
Уладзімір Дубоўка на старонках „Нівы”, 1950—1980-я гадыСяргей ЧЫГРЫНАдзін з класікаў беларускай літаратуры Уладзімір Дубоўка (1900-1976) яшчэ па-сапраўднаму не ацэнены ў нашай літаратуры. Яшчэ час Уладзіміра Дубоўкі на Беларусь не прыйшоў, як і ўся яго паэтычная творчасць. Лёс паэта быў нялёгкім, а можа нават трагічным. У 1930 годзе яго рэпрэсіравалі, пасля чаго паэт 27 гадоў быў зняволены. А пасля рэабілітацыі ў 1957 годзе ён на Бацькаўшчыну ўжо не вярнуўся, а жыў у Маскве. Тым не менш, у 1962 годзе за зборнік вершаў „Палеская рапсодыя” паэт атрымаў Дзяржаўную прэмію Беларусі імя Янкі Купалы. Пасля рэабілітацыі, у Беларусі не так і шмат, але выходзілі яго паэтычныя зборнікі для дзяцей, „Выбраныя творы” ў двух тамах, асобныя паэтычныя кнігі, у тым ліку і выданне „О Беларусь, мая шыпшына...” (Мінск: „Мастацкая літаратура”, 2002). Выйшла з друку і добра напісаная кніга пра зямныя і творчыя шляхі паэта і лёс ягонага пакалення „Круг” Алеся Пашкевіча. Варта прыгадаць і выдатную кнігу — крытыка-біяграфічны нарыс „Уладзімір Дубоўка” Дзмітрыя Бугаёва, якая з’явілася ў 1965 годзе. Але ўсяго гэтага мала. Дубоўка заслугоўвае значна большага, вартага, поўнага. Уладзімір Дубоўка далёка не байкапісец. Але ёсць у яго адна байка, якая называецца „Лісіца, леў і воўк”. Гэта байка ў „Ніве” была надрукавана ў верасні 1958 года. Сюжэт байкі такі. Пайшлі лісіца, леў і воўк на паляванне. І падчас яго яны здабылі сабе казу, аленя і зайца. Воўк пачаў (...) |