Ніва № 42 (3623), 19 кастрычніка 2025 г.

Новыя вершы Юры Баены

Запрашэнне

У карагодзе шэрых дзён

узносіць вас туга да хараства.

Таму ад імя залатой восені

жоўта-чырвоны кастрычнік

ветліва запрашае ў парк

(ля замкавага гарышча) —

на ф е с т ы в а л ь л і с ц я.


Вяртанні

маім вучням

прысвячаю


У дні ўспамінаў і кветак

вернуцца даўнія гады,

запісаныя ў школьных дзённіках,

на старонках мемуараў

і залатых кніг.

Увайду я ў школу,

дзе захочуць завітаць

мае дарагія вучні

і шчырыя сябры.

Думаю, што здолею

пазнаць іх па тварах,

прыпомніць імёны і прозвішчы,

прыгадаць некаторыя здарэнні

ў квецені вясны.

Сустрэну сёння раскінутых

па невядомых мне пуцявінах,

сцежках лёсу і на чужыне.

У такія дні грамадой

прыедуць у родны свой кут

і стануць у дружным шэрагу...

Гляньце, хтосьці шле нам вітанне

з другога берагу.

Злачынец

Злачынец усміхаецца.

Звіхнуў лёс

не аднаму чалавеку.

Зламаў, перамог, знішчыў.

Дасягнуў мэты.

Цвёрды ён, быццам камень.

Горшы за звера,

бо звер над нікім

ніколі не смяецца.

* * *

У какафоніі дня

я шчасця шукаў,

вясну гукаў.

Ля храма святла

цемру ганяў,

заслоны (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF